З 15 па 18 лістапада ў Мінску праходзіць 28-я міжнародная спецыялізаваная харчовая выстаўка-кірмаш "Прадэкспа". Падчас выстаўкі працуюць 20 тэматычных стэндаў, дзе прадстаўлены шырокі асартымент прадукцыі - ад штодзённых прадуктаў харчавання для здаровага ладу жыцця да далікатэсаў. У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 100 экспанентаў, у тым ліку замежныя кампаніі.