У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Ратамка" 6 лістапада прайшоў турнір па канкуры на Кубак імя Дзяніса Васільевіча Давыдава. Удзел у спаборніцтве прынялі спартсмены з Саюзнай дзяржавы.
Канкур – спаборніцтвы па пераадоленні перашкод на кані, адзін з найбольш відовішчных і прэстыжных відаў коннага спорту.