Восень у Беларусі: загадкавая, разнастайная і неверагодна прыгожая!
Быццам створаныя пэндзлем мастака пейзажы з бясконцай палітрай адценняў і паўтонаў, задуменныя ранішнія туманы і палымнеючыя захады сонца перад змярканнем, лёгкі сум па знікаючай цеплыні і прадчуванне хуткіх зімовых маразоў… Беларуская восень умее здзіўляць, захапляць і натхняць! Калі, вядома, вы гатовы ўбачыць і ацаніць тое багацце змен прыроды, якія магчымы толькі ў нашых шыротах.
З пачатку верасня восень прынесла ў Беларусь дажджы, рэзкае пахаладанне днём і нават начныя замаразкі. Такі перапад тэмператур стаў адчувальным на фоне рэкордна гарачага жніўня з яго сярэднім значэннем +20,8°C, што было вышэй за кліматычную норму на 2,8 градуса. Увесь першы месяц сезона захоўвалася халаднаватае надвор'е на 1-2°C ніжэйшае за належнае па календары. І толькі з прыходам кастрычніка ўстанавілася прыемная цеплыня і настала доўгачаканае "бабіна лета" – час для прыгожых фотасесій, утульных прагулак і сузірання самых уражальных метамарфоз прыроды.
Падборка лепшых здымкаў восені-2022 – у альбоме Belarus.by!
Ранняя восень у парку Сапегаў-Патоцкіх у горадзе Высокае
Туманны пейзаж ранішняга Мінска
Ранішняя раса ў Белавежскай пушчы
Першыя замаразкі ў Белавежскай пушчы
Усход сонца ў Белавежскай пушчы
Прагулка па асеннім Мінску
Мінск з вышыні птушынага палёту
Ягады барбарысу пасля дажджу
Восень у Купалаўскім мемарыяльным запаведніку "Вязынка"
Золата восені на вуліцах Мінска
Краявід Магілёва з вышыні птушынага палёту
Дзіцячыя забавы ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі
Восень у Гомельскім палацава-паркавым ансамблі
Захад сонца на возеры Сосна
Стары замак Гродна ў вячэрніх прамянях сонца
Асенні Гродна
Так выглядае Стары замак Гродна ў кастрычніку
Корпус Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Вячэрняя прагулка па гродзенскіх вуліцах
Від на раку Нёман у Гродне
Восень на "беларускіх Мальдывах"
Восень на Краснасельскіх мелавых кар'ерах
Кастрычніцкі сонечны дзень у гомельскім парку
Восень у цэнтры Мінска
Адлятаючыя на поўдзень жураўлі
Туманная раніца на ўскраіне Гродна