5 кастрычніка ў Мінску адкрылася выстаўка BelTexIndustry – буйнейшая галіновая выстаўка тавараў лёгкай прамысловасці Беларусі. Штогод удзельнікамі выстаўкі з'яўляюцца вытворцы і пастаўшчыкі вырабаў лёгкай прамысловасці, сыравіны, абсталявання, фурнітуры і аксесуараў, а таксама дызайнеры, канструктары, мадэльеры. Галоўная мэта выстаўкі – прадэманстраваць магчымасці беларускіх вытворцаў. У бягучым годзе выстаўка праходзіць 5-7 кастрычніка. Форум збярэ звыш 50 экспанентаў з Турцыі, Расіі, Беларусі, парадуе яркім fashion-шоу і насычанай дзелавой праграмай, напоўненай актуальнымі тэмамі.