Балет "Жызэль" Адольфа Адана ў новай рэдакцыі – першая балетная прэм'ера 90-га тэатральнага года ў Вялікім тэатры Беларусі. Балетмайстрам-пастаноўшчыкам выступіў Ігар Колб, дырыжорам-пастаноўшчыкам – Мікалай Калядка, мастаком – Вячаслаў Окунеў. Галоўныя партыі выконваюць артысты Людміла Хітрова і Эвен Капітэн. Прэм'ера балета Адана адбылася 28 чэрвеня 1841 года ў Акадэміі музыкі і танца ў Парыжы. На сцэне Вялікага тэатра Беларусі было пяць пастановак балета, пачынаючы з 1953 года.