Галоўная кніжная скарбніца краіны 15 верасня 2022-га адзначыла стагадовы юбілей. З 1922 года яна змяніла адрас і архітэктурнае аблічча, аднак жыхары і госці сталіцы па-ранейшаму звяртаюцца ў "алмаз ведаў" за літаратурнымі крыніцамі да нацыянальных фондаў, якія змяшчаюць 9 млн экзэмпляраў, у тым ліку рэдкія і старадрукаваныя кнігі.
У праграму святкавання ўвайшлі цікавыя мерапрыемствы: урачыстае гашэнне паштовага блока, IX Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры", выстава "Кніжны век" у Добрушы, прэзентацыі інфармацыйных рэсурсаў "Бібліятэчная справа Беларусі ў асобах", "Бібліятэчная справа Беларусі ў дакументах і матэрыялах", а таксама перасовачная фотавыстава "Нацыянальная бібліятэка Беларусі: учора, сёння, заўтра" ў краінах СНД.
На фота: падчас экскурсіі ў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі