Спартсмены Мінскай вобласці сталі пераможцамі агульнакаманднага заліку Мінскага паўмарафону-2022. Уладальнікам серабра стала каманда Мінска, на трэцім месцы бегуны Гомельскай вобласці. Медалі і прызы ад арганізатараў і партнёраў спаборніцтваў лаўрэатам уручылі міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук і старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан. У забегу на 500 м больш за 1,5 тыс. юных аматараў бегу сталі ўдзельнікамі дзіцячай праграмы Мінскага паўмарафону.