Мінск 10 верасня маштабна адзначыў юбілейную дату сваёй гісторыі. Першае летапіснае згадванне пра горад датуецца 1067 годам у сувязі са знакамітай бітвай на рацэ Нямізе паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея з войскамі Яраславічаў. А сёння Мінск – сучасны мегаполіс з насельніцтвам каля 2 млн чалавек і гарадамі-спадарожнікамі (Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль, Рудзенск), які з кожным годам прырастае сваім чалавечым і тэхналагічным капіталам, становіцца ўсё больш зручным і прыгожым. Дарэчы, гэтым летам беларускія археолагі знайшлі ўнікальныя артэфакты на месцы першапачатковага заснавання горада на рацэ Менка, якія сведчаць у тым ліку і аб тым, што Мінск можа быць значна старэйшым.