Амаль сто чалавек заявіліся на дыстанцыю 5 км. Больш за 130 вырашылі бегчы 10,5 км. Самыя вынослівыя – звыш 160 аматараў спорту – выбралі для сябе 21 км. Дарэчы, у праграме паўмарафону ёсць яшчэ і дзіцячыя забегі. Дзецям прапанавалі прабегчы 500 м.