1 верасня кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка прыняў удзел у адкрыцці фізкультурна-аздараўленчага комплексу УА ФПБ "Міжнародны ўніверсітэт "МІТСО". Комплекс будзе адкрыты як для студэнтаў ВНУ, так і для жыхароў мікрараёна. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця таксама прымаў удзел старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.