28 жніўня ў сядзібе Нямцэвічаў у Брэсцкім раёне адбыўся фестываль беларускай кухні "Скокаўскія спасоўкі". Мерапрыемства праводзіцца з мэтай захавання, развіцця і папулярызацыі традыцыйнай беларускай кухні. Арганізатарамі мерапрыемства выступіў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі пры садзейнічанні Брэсцкага райвыканкама.