У Віцебску 17 ліпеня вызначылі пераможцу ХХХІ Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск".
Ліра і дыплом уладальніка Гран-пры дасталіся прадстаўніцы Беларусі Ганне Трубяцкой. У першы конкурсны дзень маладая спявачка набрала максімальную колькасць балаў, умацаваўшыся ў топе турнірнай табліцы разам з італьянкай Мартай. У другі дзень артыстка выканала сусветны хіт AC/DC Highway to Hell, які здабыў ёй перамогу ў песенным конкурсе на "Славянскім базары".
У выніку Беларусь у гэтым годзе стала абсалютным чэмпіёнам песенных конкурсаў "Славянскага базара".
Дыплом лаўрэата першай ступені атрымала прадстаўніца Італіі Марта, якая ўступіла Ганне Трубяцкой толькі 2 балы.
Дыплома другой ступені былі ўдастоены расіянка Nansi і канкурсантка з Балгарыі Дзімітрына Германава.
Замкнулі тройку прызёраў прадстаўніца Арменіі Марыя Ханданян і саліст з Кыргызстана Бек Ісраілаў.
Спецыяльны прыз "Славянская надзея" намеснік прэм'ер-міністра Беларусі і старшыня аргкамітэта фестывалю "Славянскі базар у Віцебску" Ігар Петрышэнка ўручыў вакалістцы Xon з Узбекістана.
Спецыяльнага прыза імя Уладзіміра Мулявіна за лепшае ўвасабленне нацыянальнай тэмы, высокае выканальніцкае майстэрства была ўдастоена Хрысціна Млінар (Боснія і Герцагавіна).
Канкурсант з Казахстана Kyle Ruh стаў уладальнікам спецыяльнага прыза ТРК "Мір" за высокае майстэрства ў захаванні нацыянальных традыцый.
Спецпрыз Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі прысуджаны Ганне Трубяцкой і Nansi.