Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы, адкрыла праграма "Купальская ноч у Купалавым доме" 24 чэрвеня. У святочнай праграме Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы прыняў удзел фальклорны калектыў "Этнасуполка" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Тут прайшлі майстар-класы па пляценні купальскіх вянкоў, выкананні старадаўніх песень і танцаў.
На здымку: Алена Русакевіч з калектыву "Этнасуполка"