Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Пясняр зямлі беларускай: 140 гадоў з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры – першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

Пясняр зямлі беларускай: 140 гадоў з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры – першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы

Пясняр зямлі беларускай: 140 гадоў з дня нараджэння класіка нацыянальнай літаратуры – першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы
7 Ліп 2022

У гэтым годзе Беларусь адзначае 140-годдзе з дня нараджэння першага народнага паэта – Янкі Купалы. Пранікнёны лірык, драматург, публіцыст, перакладчык, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Акадэміі навук Украіны – ён стаў сапраўды выдатнай асобай у нацыянальнай літаратуры, культуры, гісторыі. У купальскую ноч 7 ліпеня 1882 года ў вёсцы Вязынка на Міншчыне з'явіўся на свет Іван Луцэвіч, якога праз гады назвалі песняром беларускай зямлі.

Ён узняў беларускае мастацкае слова на небывалую вышыню, а яго творчасць стала сапраўднай энцыклапедыяй жыцця народа. Паэзія Янкі Купалы – гэта паэзія пачуццяў, эмоцый, глыбокіх роздумаў і перажыванняў. У розны час, у залежнасці ад абставін, ён станавіўся то паэтам-грамадзянінам, то прарокам, то філосафам. Як ніхто з беларускіх літаратараў, Купала садзейнічаў фарміраванню тэхнікі вершаскладання, прыўнёс свае рытмы, інтанацыі, вызначыў шляхі, па якіх развіваецца і сучасная беларуская паэзія.

Праграма, прымеркаваная да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы, уключыла мноства разнастайных праектаў па ўсёй краіне і стартавала яшчэ зімой. Напрыклад, 21 лютага больш за 1000 чалавек, у тым ліку школьнікі, студэнты, замежныя навучэнцы, напісалі "Купалаўскую дыктоўку" ў Гродне.

У год юбілею традыцыйныя "Купальскія дні", якія арганізуе Дзяржаўны літаратурны музей імя Янкі Купалы, прайшлі з асаблівым размахам. Яны ахапілі, вядома ж, усе галоўныя купалаўскія мясціны – імянны музей у Мінску, мемарыяльны запаведнік "Ляўкі" ў Аршанскім раёне, сталічны парк Янкі Купалы. А завяршыліся вялікім святам 9 ліпеня ў мемарыяльным запаведніку "Вязынка" (Маладзечанскі раён), дзе ўжо 50-ы раз адбыўся Рэспубліканскі фестываль паэзіі, песні і народных промыслаў "З адною думкаю аб шчасці Беларусі…".

Да памятнай даты адкрыліся ўнікальныя выставы, прысвечаныя жыццёваму шляху і творчасці беларускага паэта, якія яшчэ можна паспець наведаць:

  • выстава "Янка Купала і Якуб Колас. Досціпы ад класікаў" у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы – з 16 мая па 30 ліпеня;
  • выстава карцін аб знакамітай радзіме Янкі Купалы "Мой родны кут" у Купалаўскім мемарыяльным запаведніку "Вязынка" (Маладзечанскі раён) – з 7 чэрвеня да кастрычніка 2022 г.;
  • выстава аб жыцці і творчасці Янкі Купалы ў ваенныя гады "Шчаслівых перамог, свабодны мой народзе!" у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны – з 24 чэрвеня па 25 ліпеня 2022 г.;
  • літаратурна-мастацкая выстава "Песняры зямлі беларускай" да 140-годдзя з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – з 23 чэрвеня да 25 снежня 2022 г. (з 14 ліпеня па 14 жніўня – у Віцебскім цэнтры сучасных мастацтваў);
  • міжнародны пленэр па творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа (з 29 чэрвеня па 15 ліпеня), і выстава па яго выніках, якую ўбачаць госці "Славянскага фестывалю ў Віцебску".

Ушанавалі памяць першага народнага паэта Беларусі і замежныя прыхільнікі яго таленту. У музеі Янкі Купалы ў вёсцы Пячышчы ў Татарстанеадкрылі абноўленую мемарыяльную дошку. А ў пасёлку Копысь Аршанскага раёна з'явіўся бюст песняра аўтарства кітайскага скульптара У Вэйшаня, які стаў падарункам пасольства КНР у Беларусі.

Цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу ў Мінску
Цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу ў Мінску
Цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу ў Мінску
Цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу ў Мінску
Цырымонія ўскладання кветак да помніка Янку Купалу ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная