Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Славянскі базар-2022: беларус Елісей Касіч заваяваў Гран-пры XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск"

Елісей Касіч заваяваў Гран-пры юбілейнага XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск"

Елісей Касіч заваяваў Гран-пры юбілейнага XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу
14 Ліп 2022

Юны беларускі выканаўца Елісей Касіч заваяваў Гран-пры юбілейнага XX Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск".

Узнагароду Елісей Касіч атрымаў з рук Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на цырымоніі адкрыцця XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Беларускі выканаўца 13 ліпеня сваім выступленнем адкрыў дзіцячы музычны конкурс васільковага фестывалю. Елісей Касіч прадставіў на суд гледача і журы кампазіцыю "Неба пажар" Валерыя Шмата. Юны артыст атрымаў максімальную колькасць балаў - 70.

У другі дзень вакальнага спаборніцтва ён таксама набраў максімальны бал, выканаўшы песню Селін Дыён "I surrender", і такім чынам упэўнена выйшаў у лідары. Юны беларускі артыст і ўраджэнец Віцебска Елісей Касіч сваім выкананнем кампазіцыі "I Surrender" прывёў залу ў захапленне. З меркаваннем публікі згадзіліся і музычныя эксперты. Па выніках двух конкурсных дзён вакаліст набраў максімальныя 140 балаў

За перамогу ў юбілейным дзіцячым конкурсе на "Славянскім базары" вялі музычную барацьбу 15 юных артыстаў. Справядлівую і прафесійную ацэнку іх выступленням дае міжнароднае журы, якое ўзначаліў народны артыст Беларусі Васіль Раінчык. Ён жа быў старшынёй першага дзіцячага конкурсу на васільковым фестывалі ў 2003 годзе.

"У першы дзень конкурсу ўсе ўдзельнікі праявіліся лепш, нават няма да чаго было прычапіцца. У другі дзень, калі, здавалася б, фірменныя песні спяваюць, але не ва ўсіх атрымалася. Я задаволены, што Гран-пры вяртаецца ў Беларусь", - падзяліўся беларускі кампазітар.

Алон Вігаль (Ізраіль)
Фірдавс Авезаў (Узбекістан)
Дыяна Вахіба (Егіпет)
Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў дзіцячага музычнага конкурсу
Расіянка Юлія Гаўрылава стала ўладальнікам дыплома першай ступені
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..7]      Наступная