Імянны васілёк даўняга сябра "Славянскага базару" стаў 18-м на Алеі зорак. Народны артыст Беларусі і кіраўнік заслужанага калектыву Беларусі ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка ў гэтым годзе стане ўладальнікам спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Імя славутага беларускага артыста не толькі ярка ззяе зорным россыпам у гісторыі айчыннага выканальніцкага мастацтва, але і выклікае прамую асацыяцыю з эстрадай Сінявокай.