Андрэй Цімафеевіч Андрэйчыкаў – ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны медалямі "За адвагу", "Узяцце Берліна" і "Вызваленне Прагі". Калі пачалася вайна, яму было амаль 15 гадоў. Ён застаў баі за Магілёў у 1941 годзе, акупацыю горада. Калі яму яшчэ не споўнілася 18 гадоў, быў прызваны ў армію. Служыў у пяхотных войсках. Прайшоў усю Польшчу, дайшоў да Берліна. Атрымаў раненне ў сакавіку 1945 года на ўскраіне Берліна, цудам выжыў.Пасля вайны вярнуўся ў родны Магілёў, дзе жыве да гэтага часу. У жніўні ветэран адзначыць 96-ы дзень нараджэння.
Фота Алега Файніцкага