Ваенна-гістарычную рэканструкцыю Бабруйскай наступальнай аперацыі паказалі 26 чэрвеня ў вёсцы Шчаткава Бабруйскага раёна. Відовішчны паказ быў прысвечаны 78-й гадавіне вызвалення Бабруйскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Захоп, утрыманне пераправы і плацдарма на заходнім беразе Бярэзіны прадэманстравалі ўдзельнікі ваенна-патрыятычнага злёту "Бабруйскі кацёл". Арганізатары мерапрыемства - Бабруйскі райвыканкам, ваенна-гістарычная ўстанова "Клуб баявой славы" пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь і спонсараў.