Фестываль нацыянальных культур завяршыўся мерапрыемствамі на Аўгустоўскім канале. Для гасцей свята падрыхтавалі гастрафэст з дэгустацыяй страў нацыянальнай беларускай кухні, адкрытыя спаборніцтвы з вясёлымі перашкодамі і многае іншае. На галоўнай сцэне гасцей фестывалю нацыянальнасцей радавалі выступленні ансамбляў і харэаграфічных калектываў.
На здымку: на Аўгустоўскім канале