Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне

XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне

XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне
6 Чэр 2022

XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур адкрыўся 3 чэрвеня ў Гродне. За многія гады фестываль стаў адным з брэндаў горада. Упершыню ён прайшоў у 1996 годзе і праводзіцца кожныя два гады. У цэнтры разгарнуліся 18 нацыянальных падворкаў, дзе прадстаўнікі каля 30 нацыянальнасцей прэзентавалі сваю культуру, традыцыі, унікальныя касцюмы і, вядома, кухню.

Госці атрымалі магчымасць акунуцца ў вялізную палітру розных краін, паслухаць музыку або паўдзельнічаць у танцавальных майстар-класах – убачыць разнастайнасць нацыянальнасцей, якія жывуць у Беларусі. Увечары 3 чэрвеня пасля канцэртнай праграмы начное неба над горадам расквецілі рознакаляровыя залпы феерверку.

Фестываль нацыянальных культур 5 чэрвеня завяршыўся мерапрыемствамі на Аўгустоўскім канале. Для гасцей свята падрыхтавалі гастрафэст з дэгустацыяй страў нацыянальнай беларускай кухні, адкрытыя спаборніцтвы з вясёлымі перашкодамі і шмат іншага. На галоўнай сцэне гасцей радавалі выступленні ансамбляў і харэаграфічных калектываў.

Фестываль нацыянальных культур у Гродне
Шматнацыянальнае шэсце на фестывалі нацыянальных культур у Гродне
На вулiцах фестывальнага Гродна
На вулiцах фестывальнага Гродна
На вулiцах фестывальнага Гродна
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..6]      Наступная