Уладзімір Васільевіч Барадзін быў прызваны ў Чырвоную Армію ў жніўні 1942 года. Пасля заканчэння артылерыйскага вучылішча вызваляў Адэсу, Варшаву, Познань, удзельнічаў у Берлінскай аперацыі.
Узнагароджаны трыма ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі "За вызваленне Варшавы" і "За ўзяцце Берліна".