Мерапрыемства прымеркавана да Дня Перамогі і прысвечана 80-годдзю заснавання ордэна Айчыннай вайны. На выставе прадстаўлены фатаграфіі і біяграфічныя матэрыялы танкістаў, артылерыстаў, лётчыкаў, сувязістаў, падпольшчыкаў, партызан, якія былі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны.