Алею памяці заклалі каля крапаснога форта №2 у Гродзенскім раёне, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны былі забіты больш за 20 тыс. ваеннапалонных, вязняў канцлагераў і мірных жыхароў. На пляцоўцы каля фартыфікацыйнага збудавання ўдзельнікі акцыі высадзілі 25 ліп.