11 красавіка ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбылася ўрачыста-жалобная цырымонія ўскладання кветак і вянкоў у памяць аб ахвярах фашызму, у якой прынялі ўдзел дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.