Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў штогод адзначаецца 11 красавіка ў памяць аб знакавай падзеі 1945 года.
...Канцэнтрацыйны лагер Бухенвальд быў створаны летам 1937 года паблізу горада Веймар у Германіі. З ліпеня 1937-га па красавік 1945-га праз гэты страшны лагер прайшлі каля 250 тыс. чалавек 32 нацыянальнасцей, больш за 56 тыс. з іх загінулі, у тым ліку каля 19 тыс. савецкіх ваеннапалонных. Вязні паміралі ад голаду і холаду, ад непасільнай працы і праводзімых над імі медыцынскіх эксперыментаў. У лютым 1945 года Бухенвальд з'яўляўся самым вялікім нацысцкім лагерам: улічваючы філіялы, у ім знаходзілася 112 тыс. вязняў. У Бухенвальдзе дзейнічала падпольная антыфашысцкая арганізацыя, і 11 красавіка 1945 года вязні ўзнялі ўзброенае паўстанне, дзякуючы якому каля 21 тыс. чалавек былі вызвалены, у тым ліку 904 дзіцяці.
На акупіраванай фашыстамі тэрыторыі Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Паводле далёка не поўных даных, у іх загінулі больш за 1,4 млн чалавек.