Творчае спаборніцтва аб’яднала больш за 1000 удзельнікаў з розных рэгіёнаў па 8 харэаграфічным напрамкам: сольных выканаўцаў, ансамблі любых формаў, танцавальныя калектывы навучальных устаноў, устаноў культуры і мастацтва Беларусі, а таксама іншых самастойных калектываў і выканаўцаў краіны. Маштабны сацыяльны праект вызначыў лепшых у самых розных катэгорыях — ад класічнай харэаграфіі да вулічных кірункаў.