Міжнародная выстаўка-кірмаш турысцкіх паслуг "Адпачынак-2022" адкрылася 31 сакавіка ў Мінску. Гэта дзелавая пляцоўка для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прадстаўляюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку. Выстаўку-кірмаш праводзіць Нацыянальны выставачны цэнтр "БелЭкспа" сумесна з Міністэрствам спорту і турызму.