Орша – адміністрацыйны цэнтр Аршанскага раёна Віцебскай вобласці, вялікі чыгуначны і аўтамабільны вузел Беларусі, значны індустрыяльны цэнтр краіны. Таксама Орша з’яўляецца адным з самых старажытных гарадоў на беларускіх землях: першае летапіснае згадванне пра яго ў "Аповесці мінулых гадоў" адносіцца да 1067 года, які сёння лічыцца датай заснавання горада. У 2022 годзе Орша аб’яўлена культурнай сталіцай Беларусі.
Першым статус культурнай сталіцы Беларусі ў 2010 годзе атрымаў Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, затым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015), Маладзечна (2016), Бабруйск (2017), Наваполацк (2018). У 2019 годзе тытул культурнай сталіцы Беларусі меў Пінск, а затым Ліда (2020) і Барысаў (2021).
На здымку: Езуіцкі калегіум