Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Вясна ў Нясвіжскім замку

Вясна ў Нясвіжскім замку

Вясна ў Нясвіжскім замку
10 Сак 2022

Нясвіж – адзін з самых вядомых і старажытных гарадоў Беларусі, які захаваў багатую спадчыну. Першае летапіснае згадванне  пра яго адносіцца да 1446 года. І, вядома, гісторыя горада назаўсёды звязана з адным з некалі самых багатых родаў Еўропы – Радзівіламі, якія ў першай палове XVI стагоддзя сталі ўладальнікамі Нясвіжа.

Будаўніцтва Нясвіжскага замка было завершана да 1600 года, але пазней ён не аднойчы перабудоўваўся. Княжацкая рэзідэнцыя з'яўлялася не толькі моцнай крэпасцю, але таксама і шэдэўрам архітэктуры, у якім спалучаюцца рысы многіх стыляў. Фартыфікацыйны комплекс уяўляў сабой чатырохвугольнік з бастыёнамі на вуглах і ровам з вадой вакол яго. З горада ў крэпасць вёў драўляны мост, які лёгка разбіраўся ў выпадку нападзення. Палац складаўся з мноства будынкаў, дзе ў сярэдзіне знаходзілася замкавая плошча. Тут былі размешчаны казарма, склады з правіянтам, пякарня, ліцейная майстэрня, а таксама турма.

Сёння Нясвіжскі замак захоўвае культурныя і духоўныя каштоўнасці, фатаграфіі і кнігі, прадастаўленыя нашчадкамі старадаўняга роду і прыватнымі калекцыянерамі. Значная частка княжацкіх пакояў адрэстраўрыравана і адкрыта для наведвання, як, напрыклад, бальная зала, жаночы будуар, зброевая палата, паляўнічая зала і капліца.

На тэрыторыі горада размешчаны Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" са знакамітым Нясвіжскім замкам, унесеным у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, фарным касцёлам, ратушай XVI стагоддзя, а таксама шэрагам іншых архітэктурных помнікаў.

Вясна ў Нясвіжскім замку
Нясвіжская ратуша
Фарны касцёл
Нясвіжскі палацава-паркавы ансамбль
Нясвіж з вышыні птушынага палёту
Папярэдняя       1 2