Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Беларусы ў Пекіне-2022: біятланіст Антон Смольскі заваяваў серабро ў індывідуальнай гонцы на 20 км

Беларусы ў Пекіне-2022: біятланіст Антон Смольскі заваяваў серабро ў індывідуальнай гонцы на 20 км

Беларусы ў Пекіне-2022: біятланіст Антон Смольскі заваяваў серабро ў індывідуальнай гонцы на 20 км
8 Лют 2022

Беларускі біятланіст Антон Смольскі 8 лютага стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў індывідуальнай гонцы на 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Гэта першы медаль Беларусі на Гульнях у Пекіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар беларускай мужчынскай каманды Антон Смольскі, які стартаваў 28-м, выдатна адпрацаваў на стрэльбішчы, не дапусціўшы ніводнага промаху, і паказаў час 49 мін. 02,2 сек. У выніку яго апярэдзіў толькі французскі біятланіст Кентэн Фіён Мае, які пры дзвюх штрафных мінутах прайшоў дыстанцыю за 48 мін. 47,4 сек. Уладальнікам бронзы стаў нарвежац Ёханес Бё (+31,1 сек.; 2).

Гэта першы алімпійскі медаль для мужчынскай зборнай Беларусі з 2010 года. У Ванкуверы-2010 Сяргей Новікаў таксама заняў другое месца ў індывідуальнай гонцы, падзяліўшы серабро з легендарным нарвежцам Оле-Эйнарам Б'ёрндаленам.

Антон Смольскі на фінішы
Трэнер мужчынскай зборнай Раман Сінічэнка
Антон Смольскі на кветкавай цырымоніі
Кветкавая цырымонія
Кветкавая цырымонія
Папярэдняя       1 2 3      Наступная