Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Каталіцкае Раство ў Беларусі

Каталіцкае Раство ў Беларусі

Каталіцкае Раство ў Беларусі
25 Снж 2021

Адно з самых шануемых свят у заходнехрысціянскім календары – Раство Хрыстова – разам з усім светам адзначылі беларускія католікі і пратэстанты 25 снежня. Яму папярэднічаў перыяд Адвэнту, а само святкаванне доўжыцца восем дзён па 1 студзеня (так званая Актава Раства).

Здаўна акрамя вяртэпа адным з сімвалаў Раства лічацца запаленыя свечкі. Менавіта гэты вобраз нагадвае вернікам вечныя словы з Евангелля – "Святло ў цемры свеціць і цемра не ахінула яго". Першыя ўрачыстыя богаслужэнні ў каталіцкіх храмах (а іх у краіне больш за паўтысячы) адбыліся 24 снежня. Пасля вігілійнай вячэры вернікі пачалі збірацца на вячэрнюю імшу, а са з'яўленнем на небе першай зоркі і абвяшчэнні аб нараджэнні Ісуса Хрыста паўсюль чуліся віншаванні "Хрыстос нарадзіўся!" з пажаданнямі здароўя, міру, божай ласкі.

У ноч на 25 снежня галоўную імшу ў сталічным Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ўзначаліў іерарх каталіцкай царквы ў Беларусі, архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Іосіф Станеўскі. Згодна з рытуалам, святар паклаў фігурку немаўляці Хрыста ў яслі, а ў сваім звароце закрануў тэму міласэрнасці і велічы чалавечага сэрца. "Чалавечая рука настолькі вялікая, што можа змясціць Віфлеем. А сэрца настолькі гарачае, што можа сагрэць немаўля Ісуса і не толькі, а яшчэ другога чалавека. Жадаю ўсім божай ласкі. Каб мы былі той зоркай, дарылі святло, якое прыцягвае людзей, якое вядзе да ісціны, пазнання праўды, любові і згоды", – сказаў кіраўнік беларускіх католікаў.

Бадай, самым доўгачаканым для многіх стала Пасланне Папы Францыска з нагоды Божага Нараджэння Urbi et orbi ("Гораду і свету"), якое пантыфік прачытаў апоўдні 25 снежня з балкона сабора Святога Пятра пасля малітвы "Анёл Гасподні". Прамыя трансляцыі з Ватыкана глядзелі ва ўсіх кутках Беларусі. Галава католікаў свету гаварыў аб нежаданні людзей з-за пандэміі "ісці доўгімі шляхамі дыялогу", а менавіта гэта вядзе да "вырашэння міжнародных канфліктаў і атрымання агульных і доўгатэрміновых даброт". У сувязі з гэтым Папа Рымскі звярнуўся да Усявышняга з просьбай натхніць чалавецтва на пошукі "найлепшых рашэнняў для пераадолення крызісу сферы аховы здароўя і яго наступстваў".

Як прайшла самая светлая ноч у годзе для католікаў Беларусі – у рэпартажы Belarus.by.

Католікі святкуюць Раство Хрыстова
Вернікі Архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Богаслужэнне на Раство Хрыстова ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску
Вернікі Архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Богаслужэнне на Раство Хрыстова ў Архікафедральным касцёле Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4      Наступная