Гродзенцы разам з Дзедам Марозам і Снягурачкай запалілі святочныя агні навагодняй ёлкі на плошчы Леніна, а затым дзейства перамясцілася ў парк Жылібера. Тут адкрылася алея дызайнерскіх навагодніх ёлак ад прадпрыемстваў і арганізацый горада пад назвай "MagicLand". Усяго прадстаўлена 57 зялёных прыгажунь, якія не толькі арыгінальна ўпрыгожаны, у тым ліку прадукцыяй флагманаў Гродзенскай вобласці, але і выраблены з незвычайных матэрыялаў. Чакаецца, што з іх па выніках выстаўкі эксперты выберуць лепшую дызайнерскую ёлку-2021.