Пад апладысменты і ўсмешкі гамяльчан 10 снежня пачалі зіхацець агні на першай піксельнай (упершыню ўстаноўлена ў снежні 2018-га) і адной з самых высокіх (амаль 36 метраў) ёлак Беларусі. Акцыя "Запальваем ёлку разам" аб'яднала ў пятнічны вечар усіх жадаючых убачыць новае інтэрактыўнае ўбранне гомельскай прыгажуні. Кіруецца яна адным асноўным і 16 дадатковымі блокамі, а ў яе "распараджэнні" – 15 праграм свячэння, у тым ліку навінкамі сезона. Уся плошча Леніна да зімовых канікул змянілася: тут разгарнуўся мініяцюрны казачны гарадок з забаўляльнымі зонамі для дзяцей, атракцыёнамі, фуд-кортамі, гандлёвымі домікамі.