Па традыцыі ўключэнне святочных агнёў у гарадах краіны – гэта асаблівае дзейства з музыкай, тэатралізаванымі шоу і вясёлымі навагоднімі персанажамі. Першымі эстафету адкрылі Гомель і Гродна, дзе 10 снежня пачалі зіхацець зялёныя прыгажуні на цэнтральных плошчах, а жыхары і госці сталі ўжо атрымліваць асалоду ад прагулак па вуліцах, калядных кірмашах і выдатных мясцінах ва ўтульным святочным святле. Прыгожа ўбраны Мінск далучыўся да іх з надыходам цемнаты 15 снежня, калі сталічныя праспекты афарбаваліся ў зімовыя колеры, а на галоўнай ёлцы краіны на Кастрычніцкай плошчы заззяла эфектная піксельная сетка з тысяч лямпачак!
Роўна ў 17:16 з уключэннем вячэрніх агнёў светлавы малюнак сталіцы стаў ярчэйшы яшчэ на 117 кіламетраў рознакаляровых гірляндаў, 18 фігур і больш як 30 ёлак у розных раёнах Мінска! Сярод іх і новыя светлавыя аб'екты – аб'ёмная фігура ў форме канькоў, устаноўленая каля "Чыжоўка-Арэны", інсталяцыі сімвалаў усходняга календара паблізу парку Чалюскінцаў і Палаца спорту, зіхатлівыя лебедзі, што "пасяліліся" каля аквапарка.
Навагодняя ілюмінацыя ў Мінску будзе ззяць па 14 студзеня. Уключаюць яе разам з вулічнымі ліхтарамі, а выключаюць роўна апоўначы. У святочныя дні – Раство (25 снежня і 7 студзеня), навагоднюю ноч і Стары Новы год – яна будзе гарэць да раніцы.
Лепшыя кадры ззяючых агнямі гарадоў Беларусі глядзіце ў нашым рэпартажы!