Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | НАСТРОЙ СВЯТА: навагодняя ілюмінацыя заззяла ў гарадах Беларусі

НАСТРОЙ СВЯТА: навагодняя ілюмінацыя заззяла ў гарадах Беларусі

НАСТРОЙ СВЯТА: навагодняя ілюмінацыя заззяла ў гарадах Беларусі
15 Снж 2021

Па традыцыі ўключэнне святочных агнёў у гарадах краіны – гэта асаблівае дзейства з музыкай, тэатралізаванымі шоу і вясёлымі навагоднімі персанажамі.  Першымі эстафету адкрылі Гомель і Гродна, дзе 10 снежня пачалі зіхацець зялёныя прыгажуні на цэнтральных плошчах, а жыхары і госці сталі ўжо атрымліваць асалоду ад прагулак па вуліцах, калядных кірмашах і выдатных мясцінах ва ўтульным святочным святле. Прыгожа ўбраны Мінск далучыўся да іх з надыходам цемнаты 15 снежня, калі сталічныя праспекты афарбаваліся ў зімовыя колеры, а на галоўнай ёлцы краіны на Кастрычніцкай плошчы заззяла эфектная піксельная сетка з тысяч лямпачак!

Роўна ў 17:16 з уключэннем вячэрніх агнёў светлавы малюнак сталіцы стаў ярчэйшы яшчэ на 117 кіламетраў рознакаляровых гірляндаў, 18 фігур і больш як 30 ёлак у розных раёнах Мінска! Сярод іх і новыя светлавыя аб'екты – аб'ёмная фігура ў форме канькоў, устаноўленая каля "Чыжоўка-Арэны", інсталяцыі сімвалаў усходняга календара паблізу парку Чалюскінцаў і Палаца спорту, зіхатлівыя лебедзі, што "пасяліліся" каля аквапарка.

Навагодняя ілюмінацыя ў Мінску будзе ззяць па 14 студзеня. Уключаюць яе разам з вулічнымі ліхтарамі, а выключаюць роўна апоўначы. У святочныя дні – Раство (25 снежня і 7 студзеня), навагоднюю ноч і Стары Новы год – яна будзе гарэць да раніцы.

Лепшыя кадры ззяючых агнямі гарадоў Беларусі глядзіце ў нашым рэпартажы!

Алея дызайнерскіх навагодніх ёлак у Гродне
Навагодняя ілюмінацыя ў Гродне
Навагодняя ілюмінацыя ў Гродне
Навагодняя ілюмінацыя ў Гродне
Навагоднюю ілюмінацыю ўключылі ў Мінску
Папярэдняя       1 2 3 4 5  [6..9]      Наступная