Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | У чаканні любімых свят: калядныя кірмашы і навагодняе ўбранне беларускіх гарадоў

У чаканні любімых свят: калядныя кірмашы і навагодняе ўбранне беларускіх гарадоў

У чаканні любімых свят: калядныя кірмашы і навагодняе ўбранне беларускіх гарадоў
3 Снж 2021

Першыя снежаньскія дні парадавалі Беларусь сапраўды зімовым надвор'ем – снежныя пейзажы, марознае ранішняе паветра і пазацярушаныя вуліцы амаль адначасова нагадалі: набліжаюцца самыя доўгачаканыя і любімыя святы года!

Гэта значыць, усё наўкол ахутвае атмасфера чараўніцтва. Вуліцы гарадоў і гандлёвыя цэнтры апранаюцца ў святочнае ўбранне, адкрываюцца калядныя кірмашы, а 2 снежня ў цэнтры Мінска – на Кастрычніцкай плошчы – размясцілася галоўная зялёная прыгажуня краіны. Вышыня навагодняй ёлкі дасягае 33 метры, а яе пушыстыя галінкі ўпрыгожылі 4,5 тысячы цацак і больш за кіламетр гірлянд, якія зусім хутка заззяюць у вячэрні час.

Здзівілі гасцей і дэкаратары аднаго са сталічных гандлёвых цэнтраў, стварыўшы пад дахам "часцінку найстарэйшага запаведніка Еўропы" – Белавежскай пушчы. Снежнае покрыва пад нагамі, лунаючыя елкі над галавой і, вядома, звяры Белавежжа разам са знакамітым зубром – атрымалася сапраўды чароўна! Тым часам у сапраўднай пушчы, дзе жыве галоўны Дзед Мароз Беларусі, таксама ўсё гатова да Новага года: гэтымі днямі сюды прыехала Снягурачка і адбылася цырымонія запальвання святочных агнёў. Па дарозе ў старажытны лес, варта завітаць і на калядны кірмаш у Брэсце, дзе частуюць духмянай гарбатай з самага вялікага самавара краіны.

Гартайце наш рэпартаж, глядзіце, як Беларусь рыхтуецца да свят – і мы падзелімся з вамі ўрачыстым настроем.

Гродна ўпрыгожваюць да Новага года
Каля Палаца спорту пачаў работу мабільны каток
Першыя наведвальнікі катка каля сталічнага Палаца спорту
Першыя наведвальнікі катка каля сталічнага Палаца спорту
Першыя наведвальнікі катка каля сталічнага Палаца спорту
Папярэдняя       1 2 3 4 5