Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Нацыянальны павільён Беларусі на "ЭКСПА-2020"

Нацыянальны павільён Беларусі на "ЭКСПА-2020"

Нацыянальны павільён Беларусі на
22 Ліс 2021

Беларусь прадставіла 29 верасня нацыянальны павільён на выстаўцы "ЭКСПА-2020" у Дубаі (ААЭ). Ключавая ідэя гэтага года – "Лес тэхналогій будучага". Прастора падзелена на некалькі тэматычных зон – Export.by, інавацый і інвестыцый, "Дзверы ў Беларусь", "Спорт і турызм", сувенірны магазін і зона забаў. Галоўная мэта куратараў праекта – прэзентацыя экспартнага патэнцыялу айчынных прадпрыемстваў для прыцягнення інвестыцый у эканоміку Беларусі, пашырэнне геаграфіі збыту з акцэнтам на перспектыўныя рынкі краін Персідскага заліва, Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі.

Падрыхтоўка да "ЭКСПА-2020" пачалася яшчэ ў 2016-м: Беларусь стала адной з першых краін, якая пацвердзіла свой намер удзельнічаць у грандыёзнай выстаўцы, таму змагла выбраць зручную па размяшчэнні  пляцоўку для будаўніцтва нацыянальнага павільёна. Сярод суседзяў – Аўстрыя, Швейцарыя, Германія, Іспанія.

Плошча беларускай экспазіцыі – больш за 1,4 тысячы кв. м. Згодна з задумай, Беларусь паўстае перад гледачамі не толькі як краіна з багатымі прыроднымі рэсурсамі, але і як сапраўдная скарбніца чалавечага патэнцыялу, што з'яўляецца асновай для тэхналагічных інавацый. Таму маршрут асноўваецца на трох "І" – інавацыі, інвестыцыі, індывідуум – і прадстаўляе апошнія навуковыя дасягненні. Для максімальнага эфекту ў яго афармленні задзейнічаны найноўшыя тэхналогіі, у тым ліку інтэрактыўныя сцены, галаграмы, акуляры  віртуальнай рэальнасці, 4D-біяпрынтар

Асноўныя акцэнты нацыянальнай экспазіцыі – бізнес і пашырэнне экспартнага патэнцыялу краіны. Тут  разгарнуліся вядучыя беларускія прадпрыемствы з ключавых галін – нафтахімічнай, машынабудаўнічай, адукацыйнай, навуковай... Таксама наведвальнікі азнаёмяцца з IT-распрацоўкамі ў сферы медыцыны, сельскай  гаспадаркі і адукацыі.

І, вядома, як без самага пазнаваемага і прывабнага аб Сінявокай?! Самабытныя традыцыі, нацыянальны каларыт, гісторыка-культурная іпрыродная спадчына прадстаўлены відэакантэнтам. Візуальнай дамінантай павільёна стала арт-інсталяцыя "Дрэва пазнання" аўтарства Хрысціны Высоцкай, што ўяўляе сабой тэкстыльную імітацыю 9-метровай расліны, каля падножжа якой знаходзіцца экспазіцыя інавацыйных студэнцкіх праектаў. Госці могуць азнаёміцца з выстаўкай пераможцы міжнародных фотаконкурсаў – лепшага фатографа Еўропы-2020 Дашы Матросавай.

У нацыянальным павільёне пабывала ўжо каля 200 тысяч наведвальнікаў: урачыстае адкрыццё экспазіцыі прайшло  29 верасня. 3 лістапада тут пачаліся Дні Мінска, а 22 лістапада адбыўся нацыянальны дзень Беларусі на "ЭКСПА-2020", які наведаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Адначасова стартавала і ключавая падзея дзелавой праграмы – Беларускі інвестыцыйны форум. Наперадзе яшчэ тэматычныя мерапрыемствы, прысвечаныя патэнцыялу краіны, – Дні турызму, навукі, а таксама Дні абласцей пры ўдзеле музычных і танцавальных калектываў.

Павільён Беларусі на "ЭКСПА-2020"
Папярэдняя       [1..6]    6