Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2021: зорныя госці, урачыстае адкрыццё і закуліссе кінафоруму

Міжнародны кінафестываль "Лістапад"-2021: зорныя госці, урачыстае адкрыццё і закуліссе кінафоруму

Міжнародны кінафестываль
20 Ліс 2021

Адна з самых значных культурных падзей Беларусі – міжнародны кінафестываль "Лістапад" – праз два гады вяртаецца на вялікія экраны. Пасля пандэмійнага перапынку ён зноў гатовы радаваць паклоннікаў сусветнымі прэм'ерамі, новымі імёнамі і яркімі дэбютамі ў розных жанрах кінамастацтва. Урачыстая цырымонія адкрыцця адбылася 20 лістапада ў сталічным кінатэатры "Масква", дзе сабраліся рэжысёры, акцёры, кінакрытыкі, журналісты і, вядома, аматары кіно.

Ганаровае права адкрыць фестывальную праграму 27-га па ліку ММКФ "Лістапад" атрымала германа-аўстрыйская кінастужка "Каралеўская гульня"рэжысёра Філіпа Штэльцля. Усяго на ўдзел у мінскім форуме-2021 прэтэндавалі 273 заяўкі з 54 краін свету. Па выніках адбору ў асноўным конкурсе ігравога кіно – 13 стужак, дакументальнага кіно – 17 карцін, 22 работы – у конкурсе маладзёжнага кіно "Кіно маладых", 14 – у конкурсе фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік".

Асенні марафон пад слоганам "Кіно – сімфонія адзінства" прадоўжыцца крыху менш як тыдзень па 26 лістапада і створыць камерны настрой жыхарам і гасцям беларускай сталіцы. Акрамя асноўных паказаў на экранах пяці мінскіх кінатэатраў, у праграму "Лістапада"-2021 увайшлі прэзентацыі, творчыя сустрэчы, спецыяльныя прагляды на "Беларусьфільме", круглы стол вядучых кінематаграфістаў СНД, рэтраспектыўны паказ лепшых работ знакамітага рэжысёра Віктара Турава ў Музеі гісторыі беларускага кіно і майстар-клас ад японскага каскадзёра ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры.

Цырымонія адкрыцця XXVII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад"
Сімвалічная талерка кінафестывалю "Лістапад"-2021
Сімвалічную талерку кінафестывалю разбіў старшыня XXVII ММКФ "Лiстапад" народны артыст Беларусі Аляксандр Яфрэмаў
Кінафестываль стартаваў з паказу фільма з асноўнага конкурсу "Каралеўская гульня"
Папярэдняя       1 2 3 4 5