Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Літаратурна-краязнаўчы музей Дастаеўскага ў аграгарадку Дастоева

СПАДЧЫНА БЕЛАРУСІ: літаратурна-краязнаўчы музей Дастаеўскага ў аграгарадку Дастоева

9 Ліс 2021

У гэтым годзе свет адзначае 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага – вялікага рускага пісьменніка, мысліцеля і рэлігійнага філосафа. Сёння яго спадчына прыцягвае ўвагу экспертаў, філолагаў, інтэлектуалаў і аматараў рускай славеснасці, яго раманы вывучаюць школьнікі і студэнты. Многім знаёма біяграфія класіка, але зусім нямногія ведаюць, што свае вытокі род Дастаеўскіх бярэ ў беларускім мястэчку Дастоева (сёння Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Знакавай  падзеяй стала тое, што 6 кастрычніка 1506 года пінскі князь падараваў баярыну Даніілу Рцішчаву грамату на валоданне некалькімі вёскамі…

Палескі край з яго некранутай прыродай і рыбным промыслам на рэках Піна і Ясельда стаў домам для нашчадкаў  Данііла Рцішчава: яго першы сын Іван атрымаў двайное прозвішча Рцішчаў-Дастаеўскі, а наступныя дзеці сталі Дастаеўскімі. Усяго ж выяўлена 370 носьбітаў гэтага прозвішча ў генеалагічным дрэве, і адна з галін вядзе да  Фёдара Міхайлавіча. Такім чынам, Дастоева адыграла важную ролю ў паходжанні прозвішча пісьменніка.

У Дастоеве працуе Літаратурна-краязнаўчы музей імя Ф.М. Дастаеўскага, які адкрыўся ў мясцовай сярэдняй школе ў 1982 годзе. Штогод яго наведваюць каля 3 тысяч чалавек. Сёння фонды налічваюць больш за 3 тысячы экспанатаў, сярод якіх сустракаюцца і рарытэты – картаграфічныя матэрыялы другой палавіны XIX – пачатку XX стагоддзяў, падарожная кніга манаха Кіева-Пячэрскай лаўры XVII стагоддзя. Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены датаваная 1878-м прыжыццёвая фатаграфія Ф.М. Дастаеўскага, біяграфія пісьменніка ад 1891 года, апублікаваны ў 1912-м раман "Бедныя людзі", творы рускага класіка на розных мовах, унікальныя архіўныя матэрыялы аб прадстаўніках роду Дастаеўскіх.

Вясной 2009-га ў музеі пабываў праўнук вялікага класіка – Дзмітрый Дастаеўскі з Санкт-Пецярбурга. Прапраўнук Аляксей служыць у манастырскім флоце на востраве Валаам. Малодшае пакаленне – школьнікі і студэнты.

Экспазіцыя музея ў Дастоеве папаўняецца новымі каштоўнымі кнігамі і артэфактамі: напрыклад, у 2018-м факсімільны трохтомнік "Евангелле Ф. Дастаеўскага" перадалі прадстаўнікі грамадскага фонду "Адраджэнне Табольска". У ім больш за тысячу заметак, якія напісаны ад рукі самім Фёдарам Дастаеўскім. У 2011-м музею быў перададзены поўны збор твораў класіка рускай літаратуры ў 20 тамах ад Еўразійскага эканамічнага супольніцтва.

У 2019 годзе на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Ф.М. Дастаеўскі: гістарычны дыялог аднадумцаў" у Іванаве прынята рэзалюцыя, якая прадугледжвае аднаўленне маёнтка і сядзібнага дома роду Дастаеўскіх у Іванаўскім раёне.

У гэтым годзе 11-12 лістапада ў Дастоеве сабраліся філолагі, літаратуразнаўцы і лінгвісты з Брэста, Гродна і Мінска, а таксама з расійскіх Масквы, Петразаводска, Валгаграда, Іркуцка і Магадана, кітайскага Чанчуня, украінскіх Чарнаўцоў і сталіцы Азербайджана Баку. Тут адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Асоба і творчасць Ф.М. Дастаеўскага ў кантэксце агульнакультурнай парадыгмы", прысвечаная 200-годдзю пісьменніка.

гэтым годзе свет адзначае 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага – вялікага рускага пісьменніка, мысліцеля і рэлігійнага філосафа. Сёння яго спадчына прыцягвае ўвагу экспертаў, філолагаў, інтэлектуалаў і аматараў рускай славеснасці, яго раманы вывучаюць школьнікі і студэнты. Многім знаёма біяграфія класіка, але зусім нямногія ведаюць, што свае вытокі род Дастаеўскіх бярэ ў беларускім мястэчку Дастоева (сёння Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Знакавай  падзеяй стала тое, што 6 кастрычніка 1506 года пінскі князь падараваў баярыну Даніілу Рцішчаву грамату на валоданне некалькімі вёскамі…
 
Палескі край з яго некранутай прыродай і рыбным промыслам на рэках Піна і Ясельда стаў домам для нашчадкаў  Данііла Рцішчава: яго першы сын Іван атрымаў двайное прозвішча Рцішчаў-Дастаеўскі, а наступныя дзеці сталі Дастаеўскімі. Усяго ж выяўлена 370 носьбітаў гэтага прозвішча ў генеалагічным дрэве, і адна з галін вядзе да  Фёдара Міхайлавіча. Такім чынам, Дастоева адыграла важную ролю ў паходжанні прозвішча пісьменніка.
 
У Дастоеве працуе Літаратурна-краязнаўчы музей імя Ф.М. Дастаеўскага, які адкрыўся ў мясцовай сярэдняй школе ў 1982 годзе. Штогод яго наведваюць каля 3 тысяч чалавек. Сёння фонды налічваюць больш за 3 тысячы экспанатаў, сярод якіх сустракаюцца і рарытэты – картаграфічныя матэрыялы другой палавіны XIX – пачатку XX стагоддзяў, падарожная кніга манаха Кіева-Пячэрскай лаўры XVII стагоддзя. Таксама ў экспазіцыі прадстаўлены датаваная 1878-м прыжыццёвая фатаграфія Ф.М. Дастаеўскага, біяграфія пісьменніка ад 1891 года, апублікаваны ў 1912-м раман "Бедныя людзі", творы рускага класіка на розных мовах, унікальныя архіўныя матэрыялы аб прадстаўніках роду Дастаеўскіх.
 
Вясной 2009-га ў музеі пабываў праўнук вялікага класіка – Дзмітрый Дастаеўскі з Санкт-Пецярбурга. Прапраўнук Аляксей служыць у манастырскім флоце на востраве Валаам. Малодшае пакаленне – школьнікі і студэнты.
 
Экспазіцыя музея ў Дастоеве папаўняецца новымі каштоўнымі кнігамі і артэфактамі: напрыклад, у 2018-м факсімільны трохтомнік "Евангелле Ф. Дастаеўскага" перадалі прадстаўнікі грамадскага фонду "Адраджэнне Табольска". У ім больш за тысячу заметак, якія напісаны ад рукі самім Фёдарам Дастаеўскім. У 2011-м музею быў перададзены поўны збор твораў класіка рускай літаратуры ў 20 тамах ад Еўразійскага эканамічнага супольніцтва.
 
У 2019 годзе на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Ф.М. Дастаеўскі: гістарычны дыялог аднадумцаў" у Іванаве прынята рэзалюцыя, якая прадугледжвае аднаўленне маёнтка і сядзібнага дома роду Дастаеўскіх у Іванаўскім раёне.
 
У гэтым годзе 11-12 лістапада ў Дастоеве сабраліся філолагі, літаратуразнаўцы і лінгвісты з Брэста, Гродна і Мінска, а таксама з расійскіх Масквы, Петразаводска, Валгаграда, Іркуцка і Магадана, кітайскага Чанчуня, украінскіх Чарнаўцоў і сталіцы Азербайджана Баку. Тут адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Асоба і творчасць Ф.М. Дастаеўскага ў кантэксце агульнакультурнай парадыгмы", прысвечаная 200-годдзю пісьменніка.У гэтым годзе свет адзначае 200-годдзе з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага – вялікага рускага пісьменніка, мысліцеля і рэлігійнага філосафа. Сёння яго спадчына прыцягвае ўвагу экспертаў, філолагаў, інтэлектуалаў і аматараў рускай славеснасці, яго раманы вывучаюць школьнікі і студэнты. Многім знаёма біяграфія класіка, але зусім нямногія ведаюць, што свае вытокі род Дастаеўскіх бярэ ў беларускім мястэчку Дастоева (сёння Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Знакавай  падзеяй стала тое, што 6 кастрычніка 1506 года пінскі князь падараваў баярыну Даніілу Рцішчаву грамату на валоданне некалькімі вёскамі…
 
Экспанаты секцыі Ф.М. Дастаеўскага
Экспанаты секцыі Ф.М. Дастаеўскага
Прыжыццёвая арыгінальная фатаграфія Ф.М. Дастаеўскага (1878)
Памятны знак на месцы руін сядзібы роду Дастаеўскіх
Руіны сядзібы роду Дастаеўскіх у Дастоеве
Папярэдняя       1 2 3 4