Прэм'ера балета Радзівона Шчадрына "Канёк-Гарбунок" адбылася 30 и 31 кастрычніка ў Вялікім тэатры Беларусі. Пастаноўку ажыццявіў у мінулым вядучы саліст беларускага балета, а зараз галоўны балетмайстар тэатра народны артыст Беларусі Юрый Траян. Для яго гэта пятая прэм’ера на сцэне нашага тэатра пасля балетных спектакляў "Крылы памяці", "Трыстан і Ізольда", "Вітаўт" і "Анастасія".