Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнцкія выбары-2025 у Беларусі
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Мемарыяльнаму комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" – 50 гадоў

Мемарыяльнаму комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" – 50 гадоў

Мемарыяльнаму комплексу
25 Врс 2021

Адна з самых значных выдатных мясцін Беларусі – Брэсцкая крэпасць-герой – адзначае 50-годдзе з дня адкрыцця тут мемарыяльнага комплексу. По волі лёсу пабудаваная ў 18301842 гг. цытадэль, якая знаходзілася на заходнім рубяжы краіны і ў 1941-м першая прыняла на сябе ўдар гітлераўскіх войскаў, стала сімвалам супраціўлення і нязломнай сілы духу народа ў час Вялікай Айчыннай вайны.

На світанні 22 чэрвеня 1941 года гарнізон крэпасці сустрэў масіраваную атаку нямецка-фашысцкіх захопнікаў і ўтрымліваў націск праціўніка на працягу месяца. Нягледзячы на правал плана хуткага штурму, за адзін дзень сілам вермахта ўдалося ўзяць крэпасць у кальцо блакады. У розных яе частках змагаліся каля 3,5 тысячы чалавек. Кіраванне сіламі абаронцаў усклалі на капітана Івана Зубачова, яго намеснікам стаў палкавы камісар Яўхім Фамін.

Пасля пераломнага моманту – 29-30 чэрвеня гітлераўскія войскі ажыццявілі двухдзённы штурм – камандаванне 45-й пяхотнай дывізіі аб'явіла аб устанаўленні кантролю над крэпасцю, і з гэтага моманту барацьбу з ворагам вялі разрозненыя групы ў розных участках комплексу. Так, атрад маёра Гаўрылава змагаўся яшчэ тры тыдні, і, згодна з нямецкім рапартам, трапіў у палон 23 ліпеня 1941 года. Аднак некаторыя групы і адзінкавыя байцы прадаўжалі дыверсійную дзейнасць аж да канца ліпеня – пачатку жніўня 1941-га.

"Я паміраю, але не здаюся. Бывай, Радзіма!" – адзін з надпісаў, знойдзены ў 1950-я на ўцалелых сценах легендарнай цытадэлі, датаваны 20 ліпеня 1941-га. Гэтыя словы сталі голасам гераічнага подзвігу, яны ўвайшлі ў школьныя падручнікі і абляцелі ўвесь свет. Тады ж былі знойдзены абрыўкі баявога загада, складзенага 24 чэрвеня, з якога сталі вядомы прозвішчы кіраўнікоў абароны цытадэлі. У 1956-м знайшлі баявы сцяг 393-га асобнага зенітнага артдывізіёна, закапаны байцамі ў адным з казематаў.

Шырокую вядомасць эпізод гераічнай абароны Брэсцкай крэпасці атрымаў пасля апублікавання ў 1957 г. кнігі пісьменніка і гісторыка Сяргея Смірнова "Брэсцкая крэпасць", якая стала вынікам дзесяцігадовай працы аўтара, стараннага збору дакументаў, матэрыялаў і сведчанняў. Пасля гэтага былі ўзнагароджаны кіраўнікі абароны: звання Героя Савецкага Саюза ўдастоіліся маёр Пётр Гаўрылаў і лейтэнант Андрэй Кіжаватаў, які загінуў у крэпасці . Камісар Фамін стаў кавалерам ордэнам Леніна, капітан Зубачоў –ордэна Айчыннай вайны I ступені.

Усяго больш за 200 загінуўшых і выжыўшых абаронцаў Брэсцкай крэпасці ўдастоіліся высокіх узнагарод. 8 мая 1965 г. цытадэлі было прысвоена ганаровае званне "крэпасць-герой", а 25 верасня 1971-га адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнага комплексу. У гэты дзень тут сабраліся больш за 600 ветэранаў – удзельнікаў абарончых баёў за крэпасць і Брэст.

У наш час маштабны мемарыял, які захоўвае памяць аб гераічных днях вайны, з'яўляецца месцам правядзення мноства знакавых мерапрыемстваў, уваходзіць у топ-10 самых наведваемых выдатных мясцін Беларусі. У гонар юбілейнага года 22 верасня кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні комплексу ордэнам Францыска Скарыны.

Як адзіны архітэктурна-мастацкі ансамбль, "Брэсцкая крэпасць-герой" уключае пабудовы сярэдзіны XIX стагоддзя, руіны, пакінутыя вайной, творы манументальнай архітэктуры і скульптуры. Кожны кампазіцыйны элемент нясе вялікую сэнсавую нагрузку і аказвае моцнае эмацыянальнае ўздзеянне. Гісторыя, якую давялося перажыць яе абаронцам, не пакідае абыякавым нікога, хто хоць аднойчы пабываў тут…

Экспазіцыя музея абароны Брэсцкай крэпасці
Экспазіцыя музея абароны Брэсцкай крэпасці
Экспазіцыя музея абароны Брэсцкай крэпасці
Экспазіцыя музея абароны Брэсцкай крэпасці
Экспазіцыя музея абароны Брэсцкай крэпасці
Папярэдняя       [1..6]    6 7      Наступная