Фігурысты з сямі краін прынялі удзел у міжнародным турніры Ice Star-2021, які адбыўся 14 - 17 кастрычніка на лёдзе сталічнай "Чыжоўка-Арэны". Спартсмены з Азербайджана, Босніі і Герцагавіны, Казахстана, Расіі, Украіны, Эстоніі і Беларусі спрачаліся за медалі ў чатырох відах праграмы. У ліку тых, хто выступіў у Мінску, былі ўладальнікі алімпійскіх ліцэнзій Канстанцін Мілюкоў і Вікторыя Сафонава. Суіскальнікі ўзнагарод турніру ў жаночым і мужчынскім адзіночным разрадзе, а таксама ў спаборніцтвах спартыўных пар прадэманстравалі свае кароткія праграмы.