Фіналісткі конкурсу "Міс Беларусь" выйшлі на подыум разам з бяздомнымі жывёламі. Паказ адбыўся сёння ў НВЦ "БелЭкспа" ў дзень адкрыцця міжнароднай выстаўкі BelTexIndustry (па аптовым продажы тавараў лёгкай прамысловасці). Гэта дабрачынная ініцыятыва. Дзяўчаты выступілі ў паказе адзення вядомага беларускага брэнда Elema, прымусіўшы гледачоў па-новаму пераасэнсаваць сюжэт старога дыснэеўскага мультфільма "Лэдзі і Брадзяга".