Больш за 300 удзельнікаў, зводную піянерскую дружыну Мінска сабрала 17 верасня ў скверы імя Марата Казея цырымонія адкрыцця гарадской дзіцяча-маладзёжнай акцыі "Мы адзіныя". Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў уручыў кожнай зводнай раённай піянерскай дружыне працоўны парадак дня на 2021/2022 навучальны год з "аб'ектамі клопату" - месцамі, дзе дзеці будуць наводзіць парадак, з адрасамі ветэранаў, якіх яны будуць наведваць.