XXV Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" праходзіць у Брэсце. Юбілейны форум прысвечаны 30-годдзю Садружнасці Незалежных Дзяржаў і праводзіцца пры садзейнічанні Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва. У ім удзельнічаюць тэатры з краін СНД - Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Таджыкістана, Расіі, а таксама калектыў з Грузіі.