Беларускі батутыст Іван Літвіновіч 31 ліпеня выйграў золата Алімпіяды ў Токіа.
Кітаец Дон Дон, у медальным багажы якога ўжо ёсць узнагароды галоўных стартаў чатырохгоддзя, зарабіў ад суддзяў ацэнку 61,236 бала, упэўнена ўзначаліўшы чаргу прэтэндэнтаў на перамогу. Добра выступіў і новазеландзец Дзілан Шміт (60,675). Апошнім выступаў Іван Літвіновіч. Ён зарабіў 61,715 бала і стаў алімпійскім чэмпіёнам.