Канаістка Алена Наздрова ў заездах на 200 м заняла трэцяе месца ў алімпійскім фінале В. Яе вынік 48,085 сек. Першыя дзве пазіцыі па выніках заезду, дзе разыгрываліся 9-16 месцы ў падагульняючым пратаколе дысцыпліны, занялі венгерка Віраг Бала - 47,560 сек і чылійка Марыя Маільярд - 47,610 сек.