Беларускі баксёр Уладзіслаў Смяглікаў спыніўся за крок ад п'едэстала Алімпіяды ў Токіа. У чвэрцьфінале спаборніцтваў беларус не змог саўладаць з новазеландскім атлетам Дэвідам Ньікам. Сапернік беларуса на працягу ўсёй сустрэчы валодаў перавагай і не ўпусціў яе да фінальнага гонга. Атлет з Добруша, для якога гэта была першая Алімпіяда ў кар'еры, спрабаваў выправіць сітуацыю, аднак сапернік не даў магчымасці яму перахапіць ініцыятыву. У выніку крыўднае паражэнне аднагалосным рашэннем суддзяў - 0:5.