Прадстаўніца Беларусі Ганна Марусава ўступіла ў 1/8 фіналу індывідуальнага першынства Алімпійскіх гульняў па стральбе з лука. Вопытная спартсменка ўступіла Лучыле Боары з Італіі - 5:6. Беларуска вяла ў рахунку доўгі час, аднак вымушана была прызнаць перавагу апаненткі, якая лепш правяла заключную серыю дуэлі.