У 1/8 фіналу беларус прайграў японскаму тэнісісту Кей Нісікоры (69) - 6:7 (7:9), 0:6. У першай партыі Ілья Івашка быў блізкі да перамогі, ведучы 5:4 і 6:5. Але японец змог праявіць характар, перавёў гульню на тай-брэйк і ў выніку выйграў яго. У другім сэце Нісікоры пачаў гуляць значна мацней і не аддаў саперніку ні аднаго гейма. Сустрэча прадаўжалася дзве гадзіны. Да гэтага Івашка перамог француза Гаэля Манфіса (18) - 6:4, 4:6, 7:5 і прадстаўніка Казахстана Міхаіла Кукушкіна (127) - 6:7 (4:7), 6:3, 6:3.